Вы здесь

Баскетбольны клуб Цмокі-Мінск ідзе ў другі раўнд

баскетбол, Цмоки-Минск

Баскетбольны клуб Цмокі-Мінск у хатняй сустрэчы перайграў балгарскі “Рылскі Спартыст” з лікам 74-64.

На пачатку гульні беларусы мелі псіхалагічную перавагу ў выглядзе гасцявой перамогі з розніцай у 14 ачкоў. Таму рэзвы пачатак з лікам 8-0 выглядаў лагічным. Але гульцы “Рылскі” так не лічылі і пасля тайм-аўту паказалі гаспадарам, што не ўсё так просто. Як вынік, першая чвэрць скончылась з лікам 17-19.

Актыўныя дзеянні Джастціна Грэя, а таксама астатняй каманды прывялі да перавагі ў 16 ачкоў. Як адзначыў у пасля матчавай канферэнцыі трэнер балгар “Мы ставілі задачай блакаваць Грэя, але ў нас не атрымалася.”

“Рылскі”, якім не было чаго страчваць, спрабавалі розныя варыянты, і напрыканцы нават скарацілі лік. Але пасля свістку суддзі зафіксавалі перамогу беларусаў.

“У мяне 11 гульцоў і я дал ім усім магчымасць пагуляць. Канешне, калі б я граў 6 альбо 7 хлопцамі лік быў бы больш. Няма каманднай “хіміі”. Частка каманды была ў зборнай. Будзем праваць” – адзначыў трэнер Цмокаў.” – адзначыў Юры Грыцук.

Цмокі-Мінск — Рилски — 74:64 (17:19, 23:9, 11:18, 23:18)

Цмокі: Грей (19 + 3 подб. + 3 передачи), Джойс (6 + 9 передач + 4 подб.), Ульянко (3), Тростинецкий, Киселиус (6 + 6 подб.), Милошевич (9 + 8 подб.), Лашкевич (8 + 4 подб.), Белянков, Гагич (5 + 3 подб.), Семенюк (9 + 7 подб.), Кудрявцев (9).

Дата публикации: 30 сентября 2016
Поделись с друзьями: