Вы здесь

«Цмоки-Минск» и интерактивная выставка «Бал роботов 2.0»

Цмоки-Минск, баскетбол, Бал роботов 2.0

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і інтэрактыўная выстава «Баль робатаў 2.0» падрыхтавалі для заўзятараў спецыяльную праграму.

3 сакавіка аматараў баскетбола чакаюць асаблівыя ўражанні. А 12:00 у ГЗЦ «Тытан» (2 паверх, пр. Дзяржынскага, 104) на пляцоўцы «Баль робатаў 2.0» можна будзе асабіста пазнаёміцца з камандай «Цмокі-Мінск», выйграць квіткі на бліжэйшы хатні матч і атрымаць аўтограф любімага гульца. Але самае галоўнае, што кожны жадаючы зможа паспаборнічаць у дакладнасці кідкоў не толькі з самымі моцнымі баскетбалістамі клуба, але і з асабліва дакладным робатам Кукай.

Напярэдадні хатняй гульні Адзінай лігі ВТБ супраць казахстанскай «Астаны» мужчынская каманда «Цмокі-Мінск» сканцэнтраваная на трэніроўках. Аднак нават у шчыльным гульнявым графіку баскетбалісты знаходзяць час, каб сустрэцца з заўзятарамі. Чарговае спатканне фанатам «драконы» прызначаюць у кампаніі робатаў з Германіі, Велікабрытаніі, Японіі, Паўднёвай Карэі, ЗША і іншых краін. 3 сакавіка а 12:00 спартсмены чакаюць усіх жадаючых для знаёмства з новымі экспанатамі інтэрактыўнай выставы «Баль робатаў 2.0».

Адзначым, што ў гэтым годзе арганізатары «Балю робатаў 2.0» падрыхтавалі для каманды асаблівы сюрпрыз: прамога канкурэнта ў гульні ў баскетбол - робата Куку. Гэты робат упершыню прадстаўлены ў рамках інтэрактыўнай выставы ў Мінску. Затое на самых маштабных вытворчасцях ва ўсім свеце ён даўно праявіў сябе з найлепшага боку. Але, як таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім, так і робат Кука праяўляе свае выдатныя здольнасці не толькі ў працоўны час. Так, на выставе ў Мінску ён кідае сапраўдны спартыўны выклік наведвальнікам мерапрыемства і клубу «Цмокі-Мінск»!

3 сакавіка а 12:00 усіх наведвальнікаў выставы «Баль робатаў 2.0» чакаюць:

- Розыгрыш квіткоў на гульню «Цмокі-Мінск» 5 сакавіка ў «Мінск-Арэне» супраць казахстанскай «Астаны»;
- Падарункі ад клуба «Цмокі-Мінск»;
- Аўтограф-сесія;
- І, вядома ж, гульні і зносіны ад больш за 20 робатаў з усяго свету.

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і інтэрактыўная выстава «Баль робатаў 2.0» запрашаюць прадстаўнікоў СМІ на сустрэчу з камандай. Напярэдадні юбілею клуба можна будзе задаць свае пытанні дырэктару Цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу Аляксандру Кулю, а таксама вядучым баскетбалістам клуба. Прадстаўнікам СМІ неабходная акрэдытацыя: сваё імя і прозвішча, кантактны e-mail і нумар тэлефона неабходна даслаць на электронную скрыню pr@azara.by ці паведаміць па тэлефоне +375-29-383-17-85.

Даведка:

«Баль робатаў» - інтэрактыўная выстава сучасных робатаў і апошніх дасягненняў робататэхнікі з Амерыкі, Еўропы, Паўднёвай Карэі, Японіі, Расіі. Канцэпт выставачнай прасторы першай выставы і сцэнаграфію распрацаваў знакаміты італьянскі архітэктар Франчэска Фрэза / Francesco Fresa (уладальнік тытула «Лепшы архітэктар 2013 года Італіі» па версіі Гільдыі італьянскіх архітэктараў) сумесна з расійскімі студэнтамі Брытанскай вышэйшай школы дызайну. Унікальная выстава стартавала ў Маскве, потым яе ўбачылі жыхары іншых гарадоў Расіі. У 2015 годзе выстава з поспехам прайшла ў сталіцы Беларусі: за месяц экспазіцыю ўбачылі больш за 27 000 чалавек.

Падрабязна пра мерапрыемства:

афіцыйны сайт: http://balrobotov.ru/minsk.shtml

Дата публикации: 27 февраля 2016
Поделись с друзьями: