Вы здесь

Цмокі-Мінск запрашае на матч ВТБ лiгi з Хiмкi

баскетбол, втб-лига, цмоки минск

"Цмокі-Мінск" запрашае на матч Адзінай лігі ВТБ "Цмокі-Мінск" - "Хімкі" (Маскоўская вобласць, Расія), які адбудзецца 20 снежня а 14.45 на Мінск-Арэне. 

Падмаскоўныя "Хімкі" ўвайшлі ў гісторыю: хлопцы Рымаса Курцінайціса датэрмінова кваліфікаваліся ў наступную стадыю Еўралігі. І гэта пры тым, што супернікамі клуба на групавой стадыі былі сапраўдныя мастадонты - мадрыдскі "Рэал", турэцкі "Фенербахчэ" і нямецкая "Баварыя". Паўнамоцны ўладальнік Еўракубка (другога па значнасці трафея на кантыненце) і ў фармаце Адзінай лігі ВТБ выглядае вельмі магутна. Саступіўшы толькі "цяжкавагавікам" - УНІКСу, ЦСКА і "Ніжняму Ноўгараду", - падмаскоўны калектыў падпірае тройку лідараў і з'яўляецца самай выніковай дружынай розыгрышу (94,7 ачкі ў сярэднім за вечар) з найвышэйшай эфектыўнасцю дакладных перадач. Цікава, што "Хімкі" плануюць гэтыя паказчыкі павялічыць яшчэ на парадак, звязваючы патэнцыйны прагрэс з вяртаннем у строй траўмаванага цэнтравога Пола Дэвіса.

Летні трансфер Аляксея Шведа з клуба НБА "Нью-Йорк Нікс" у падмаскоўныя "Хімкі" абмяркоўваецца і дагэтуль -  трохгадовая здзелка абаронцы абышлася расейцам у неверагодную па еўрапейскіх мерках суму. За тэрмін знаходжання ў клубе спартсмен заробіць 10,2 млн. далараў "чыстымі", што аўтаматычна робіць яго самым дарагім гульцом Старога Свету ў найноўшай гісторыі.

Цікава, што на гэтым "жоўта-сінія" у гучных трансферных набыццях не спыніліся - і перавабілі з-за акіяна яшчэ адну вельмі яркую асобу. Зоран Драгіч да ад'езду ў НБА выступаў у шэрагах "Унікахі" з Малагі і нацыянальнай зборнай Славеніі. У Штатах у форварда, што называецца, "не пайшло", і таму ў ліпені той вырашыў вярнуцца ў Стары Свет, каб "перазагрузіць" кар'еру. 

За некалькі дзён да паядынка з "Цмокамі" падмаскоўны калектыў падпісаў выбітнага рускага асілка - Дзмітрыя Сакалова, які пакінуў стан "Краснага Акцябра", адпаведна, цэнтравы сустрэнецца з мінчукамі ў гэтым сезоне ўжо другі раз. 

Каманда Курцінайціса сабрала пад сваімі сцягамі ўладальніка тытула MVP "фіналу чатырох" Еўралігі (Райс), бронзавых прызёраў Алімпіяды-2012 (Швед, Моня), чэмпіёна Іспаніі ў складзе "Барселоны" (Тадаровіч), а руліць усёй гэтай кампаніяй двухразовы ўладальнік Еўракубка і адзіны чалавек, якому ўдавалася перапыніць гегемонію ЦСКА ў Адзінай лізе ВТБ!.. І сапраўды толькі па адным спісе заслуг "Хімак" здаецца, што заўтра на "Мінск-Арэне" выступіць нейкая іншапланетная каманда. 
 
Прамая трансляцыя паядынку пачнецца на нашым сайце sport-tv.by  а 14.45.
Дата публикации: 20 декабря 2015
Поделись с друзьями: