Вы здесь

Цмокі-Мінск запрашае на паядынак з Лакаматыў-Кубань

баскетбол, втб-лига, цмоки минск

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" запрашае на паядынак Адзінай лігі ВТБ "Цмокі-Мінск" - "Лакаматыў-Кубань" (Краснадар, Расія), які адбудзецца 5 красавіка а 19.00 на Мінск-Арэне.

Трэнеру "Лакаматыва" Гіоргасу Барцокасу хапіла ўсяго шэсць месяцаў працы, каб перасягнуць усе чаканні, што звязваліся са спецыялістам у міжсезонне. Нягледзячы на ​​дэбют у Расіі наогул і на Кубані ў прыватнасці, рулявы з бляскам адаптаваўся да незнаёмых умоваў - і ператварыў "чыгуначнікаў" у топавы еўрапейскі калектыў: за месяц да заканчэння стадыі топ-16 Еўралігі грэк вывеў падапечных у плэй-оф турніру, чаго за ўвесь час свайго існавання "Лока" не ведаў. Больш за тое, абарона "чырвона-зялёных" набыла статус непраходнай - і "сушыць" любога суперніка па кантыненце ў межах 70 ачкоў! 

Акрамя абароны кубанцы запомніліся заліхвацкімі атакамі. Настолькі хуткімі і дзёрзкімі, што пад напорам Малькальма Дылэйні і Віктора Клавера па ходзе сезона за імі не паспелі ўжо "Панацінаікас", "Анадалу Эфес" і "Барселона". Акрамя таго, у Адзінай лізе ВТБ "Лока" змог адолець і ЦСКА з "Хімкамі", умацаваўшыся ў званні трэцяй сілы нацыянальнага першынства.
Нажаль, з беларускім прадстаўніком у Адзінай лізе ВТБ "чырвона-зялёныя" таксама справіліся з пазіцыі сілы. У паядынку першага круга гаспадары "Баскет-Хола" адсвяткавалі вікторыю 80:50, аформіўшы яе рукамі паўнамоцнага чэмпіёна Еўропы Віктора Клавера і экс-баскетбалістаў НБА Сінглтана з Рэндальфам.

Інтэнсіўнасць ахоўных дзеянняў "Лакаматыва" выклікае захапленне - настолькі агрэсіўна і мабільна расейцы закрываюць суперніку шлях да кольца. Любое прамаруджванне канкурэнтаў "чыгуначнікі" паварочваюць сабе на карысць хуткімі адрывамі і камбінацыйнымі нападамі з колькаснай перавагай. Акрамя таго, для Краснадара няма істотнай розніцы, дзейнічаць класічным альбо "лёгкім" складам, таму на працягу ўсяго вечара хлопцам Ігара Грышчука прыйдзецца выдаваць гульню ўзроўню Еўралігі, каб адпавядаць выклікам, прапанаваным супернікамі.

Таксама гульню Цмокі-Мінск - Лакаматыў-Кубань магчыма глядзець на нашым партале а 18:55. 

Дата публикации: 05 апреля 2016
Поделись с друзьями: