Вы здесь

Цмокі пазмагаюцца за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў

баскетбол, лига чемпионов, цмоки минск

Ужо заўтра, а 7 гадзіне вечара, на пляцоўцы Falcon Club Арэны, баскетбольны клуб “Цмокі-Мінск” пазмагаецца за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў з ізраільскай “Ірані Нагарыя”. Запрашаем вас прыйсці на гэтую сустрэчу 

“Нагарыя” - прафесійны ізраільскі клуб, які за сваю гісторыю заваёўваў срэбра мясцовай Суперлігі, выходзіў у чвэрцьфінале міжнароднага турніра ФІБА і ў паўфінал Кубку Ізраіля.

А гэтым летам перад Лігай чэмпіёнаў ізраільцяне ўзмацніліся, узяўшы чатырох легіянераў. Сярод іх – экс-гулец “Чыкага” і “Брукліна” Маркіз Ціг. Абаронца быў абраны на драфце-2012 пад 29-м пікам, а да гэтага стаў чэмпіёнам студэнцкай лігі NCAA у складзе “Кентукі”. Апроч Ціга ў “Нагарыі” з'явіліся малады амерыканскі абаронца Нік Фаўст і два форварда, якія гулялі ў мінулым сезоне ў Германіі: Тайран Нэш і Янсі Гейц.

Пераможца пары “Цмокі-Мінск” - “Нагарыя” вызначыцца ў серыі матчаў па суме набраных і прапушчаных ачкоў у дзвюх гульнях і будзе выступаць у новым еўратурніры, а іншая каманда пойдзе ў Кубак ФІБА-Еўропа.

Таксам гульню Цмокі-Мінск - Нагарыя магчыма паглядзець а 19-ай гадзiны.

Чакаем вас ужо заўтра!

Дата публикации: 04 октября 2016
Поделись с друзьями: