Вы здесь

"Цмокі-Мінск" прымае грузінскую "Віту"

баскетбол, втб-лига, цмоки минск

Сення, 5 снежня, а 16.00 мужчынская каманда "Цмокі-Мінск" у рамках Адзінай лігі ВТБ на Мінск-Арэне прыме грузінскую "Віту".

Візіт у Мінск стане для гэтай каманды першым у гісторыі. Дэбютант Адзінай лігі ВТБ раней на беларускую зямлю не ступаў, хоць быў заснаваны яшчэ ў 1992 годзе. У мінулым сакавіку, дзякуючы энтузіязму цэлага шэрагу мясцовых актывістаў, дружына выйшла на зусім новы - дагэтуль нябачаны - міжнародны ўзровень.

Праўда, нестабільная эканамічная сітуацыя ў краіне раз-пораз парушае паступальны рух "Віты" да зорак. Так, за месяц выступленняў у Адзінай лізе ВТБ дружына пазбавілася ўжо трох легіянераў - украінца Аляксандра Ліпавага і Дарыюса Картэра з Ральфам Тэрнерам з Амерыкі. Адпаведна, замежнікаў у абойме засталося толькі трое, а яшчэ галоўны трэнер Павел Гооге: расійскі спецыяліст вядомы па працы не толькі на радзіме ("Аўтадор", "Урал-Грэйт", асістэнт у ЦСКА), але і ў Грузіі, паколькі сезон узначальваў батумскі "Баска".

У Адзінай лізе ВТБ "Віта" застаецца адзінай камандай, якая яшчэ не спазнала радасці перамогі. Кожны паядынак прайграны з двухзначнай розніцай, мінімальны пасіў - 10 балаў ("Калеў", "Енісей"). Зрэшты, у кадравай сітуацыі, якая склалася ў грузінаў, гэта не дзіўна: абараняць колеры каманды на пляцоўку выходзілі нават хлопцы 1996 года нараджэння. Пагадзіцеся, ім складана змагацца з майстрамі калібра Тэадосіча, Райса або Дылэйні.

Тым не менш прагрэс у дзеяннях сённяшніх гасцей "Мінск-Арэны" назіраецца нават няўзброеным вокам. Пасля ўсіх пертурбацыяў з заяўкай яны нарэшце вызначыліся з лідарамі - і ўсклалі гэтыя абавязкі на Піерыю Генры ды Канстанціна Анікеенку (статыстыка апошняга ўсё настойлівей імкнецца да "дабл-дабла"). Плюс, пачаўшы вяртаць з лазарэта ўсіх траўмаваных, хоць крышачку, але выраўнялі ратацыю. І цяпер спадзяюцца папсаваць крыві апанентам, па-за залежнасці ад іх статусу і рэгалій.

Глядзiце гульню на sport-tv.by

Дата публикации: 05 декабря 2015
Поделись с друзьями: