Вы здесь

Кубак ФІБА. "Цмокі-Мінск" прымаюць балгарскі "Рылскі"

Кубок ФИБА, Цмоки-Минск, Цмокі-Мінск

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" запрашае на матч Кубка ФІБА "Цмокі-Мінск" - "Рылскі" (Самокаў, Балгарыя)

Сёння, 24 лістапада, а 19.00 на Мінск-Арэне адбудзецца чарговы паядынак Кубка ФІБА, у якім мінскія "Цмокі" прымуць балгарскі "Рылскі".

Пасля мінулай сустрэчы гэтых дзвюх каманд падапечныя Розэна Барчоўскага апусціліся на самае дно адборачнай групы "N", прайграўшы два стартавых матча Кубка Еўропы ФІБА. Сёння ж яны ўшчыльную падабраліся да лідараў пула і ўсур'ёз прэтэндуюць на кваліфікацыю ў наступную стадыю. Праўда, гэтыя надзеі пойдуць прахам, калі сёння чэмпіёны Беларусі возьмуць верх: у такім выпадку "Цмокі" і "Катая" за тур да фінішу групавой стадыі датэрмінова заваююць пуцёўкі ў топ-32.

У матчы першага круга балгары ўразілі не толькі супернікаў, але і ўсю баскетбольную Еўропу воляй да перамогі. Саступаючы па ходу паядынку 21 бал, хлопцы балгары здолелі вярнуцца ў гульню пасля вялікага перапынку - і нават захапілі лідарства! Своечасовае ўмяшанне ў справу Джасціна Грэя (18 ачкоў за 21 хвіліну на паркеце) і цудоўны выхад з лаўкі Паўла Ульянкі дазволілі "Цмокам" вярнуць кіраванне гульнёй у свае рукі і атрымаць заслужаную перамогу, 97:88.

Акрамя таго, з часоў мінулай гульні балгары прыстойна дадалі ў наступе: 12-е месца ў спісе самых выніковых каманд розыгрышу наводзіць на думку, што ў адкрытым баскетболе змагацца з імі сэнсу няма. У адсутнасці Гарэта Штутца, які толькі-толькі набірае форму пасля траўмы, мінчукам прыйдзецца вельмі складана ў барацьбе пад кольцам. Абарона трохсекунднай зоны ператворыцца для "Цмокаў" ў галоўную задачу вечара. Акрамя гэтага, важна не паддавацца эмоцыям. Менавіта на псіхалагічных супярэчнасцях (нервовасці, роспачы, празмерным жаданні выправіць дапушчаныя памылкі) "Рылскі" лавіў усіх супернікаў, каго абыгрываў у сезоне.

Глядзiце гульню на sport-tv.by

Дата публикации: 24 ноября 2015
Поделись с друзьями: