Вы здесь

Кубок ФИБА. «Цмоки-Минск» сыграют против кипрского АЕКа

Кубок ФИБА, Цмоки-Минск, Цмокі-Мінск, АЕК

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" запрашае вас на сустрэчу Кубка ФІБА "Цмокі-Мінск" - АЕК (Ларнака, Кіпр), якая адбудзецца 3 лютага  а 20.00 на Мінск-Арэне.

У параўнанні з мінулым паядынкам склад АЕКа зведаў пэўныя змены: замест траўмаванага Прымажа Брэзеца мэнэджары АЕКа запрасілі Кельвіна Лэслі з ізраільскага "Хапаэля". Такім чынам кіпрыёты не толькі кампенсавалі двухмесячную адсутнасць ветэрана, але зрабілі сваю рухомую пярэднюю лінію яшчэ больш мабільнай.

Лідар першынства Кіпра першапачаткова лічыўся аўтсайдэрам групы папярэдняй стадыі, потым недаацэньваўся экспертамі перад стартам топ-32. Сёння ж АЕК выглядае не проста жывей усіх жывых, але ўпэўнена ўваходзіць у дзесятку лепшых каманд усяго розыгрышу ў абароне! Прапускаючы крышачку больш за 71 бал, хлопцы Лінаса Гаўрыеля адпавядаюць сераднякам топавых еўрапейскіх першынстваў - і не збіраюцца спыняцца на дасягнутым.

Акрамя таго, кіпрыёты прымудраюцца дарыць другую, а то і трэцюю маладосць ветэранам старасвецкага баскетбола. Пра дасягненні 36-гадовага Брэзеца ўжо было сказана. Тады як ані не горш аднагодка выглядае і легенда мясцовай зборнай Трысокас, а таксама заўсёды гатовы ўзгадаць маладосць натуралізаваны амерыканец Джозэф Раўндзі.

Перамога над кіпрыётамі з патрэбнай розніцай (ад +6) дае нашым баскетабалістам пуцёўку у Топ-16 Кубка ФІБА - вышыня, пра якую дагэтуль "Цмокі" толькі марылі. Таму вечар серады для нашага клуба набывае асаблівую гістарычную значнасць.

Запрашаем вас падзяліць гэты момант з намі і атрымаць асалоду ад баскетбола найвышэйшай якасці!

Звяртаем вашу ўвагу, што пачатак матчу перанесены з 19.15 на 20.00. 

Інфармацыя прадстаўлена прэс-службай “Цмокі-Мінск”.

Прамая трансляцiя гульнi "Цмокі-Мінск-АЕК" пачнецца на нашым партале sport-tv.by а 20:00.

Дата публикации: 02 февраля 2016
Поделись с друзьями: