Вы здесь

А. Куль провел урок проекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

Баскетбаліст Аляксандр Куль і казачніца Алена Масла правялі перадкалядны ўрок праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».

                    

21 снежня ў межах праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» ў мінскай школе № 59 са спартовым ухілам вядомы баскетбаліст, дырэктар па маркетынгу БК «Цмокі-Мінск» Аляксандр Куль сустрэўся з вучнямі 2–3-га класаў. Экс-цэнтравы зборнай Беларусі па баскетболе распавёў дзецям пра нацыянальную культуру і пра тое, чаму беларуская мова робіцца ўсё больш папулярнай сярод сучасных спартоўцаў. Таксама на ўроку пісьменніца-казачніца Алена Масла прачытала школьнікам творы сучаснай дзіцячай літаратуры і пазнаёміла з персанажамі ўласнай творчасці.

                    

Цягам трох месяцаў больш за 3 000 мінскіх школьнікаў сталі ўдзельнікамі акцыі «Чытаем па-беларуску з velcom». Ініцыятарам праекта з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Унікальны для Беларусі сацыяльна-арыентаваны і адукацыйны праект ахапіў 32 агульнаадукацыйныя школы беларускай сталіцы, а таксама дзве школы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Юныя школьнікі атрымалі не толькі выдатную магчымасць даведацца шмат новага пра нацыянальную спадчыну, але і ўбачылі жывых носьбітаў беларускай мовы, якія рупяцца на ніве культуры.

                   

Перад вучнямі пачатковых класаў выступілі вядомыя празаікі, паэты, акцёры і музыканты. Вучні 2–3-га класаў сустрэліся з дзіцячымі пісьменнікамі, лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Ліпскім і Раісай Баравіковай, акцёрам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам, публіцысткай Таццянай Сівец і музыкам, лідарам гурта Recha Андрусём Такіндангам.

                    

«Сацыяльны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» яскрава прадэманстраваў вялікую цікавасць адукацыйных устаноў і, галоўнае, саміх вучняў да такога фармату вывучэння беларускай мовы і літаратуры, – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. – Гэты праект атрымаўся ўдвая паспяховым, бо аб’яднаў галоўныя напрамкі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі – падтрымку беларускай нацыянальнай культуры і дапамогу дзецям».

Напярэдадні Новага году арганізатары «Чытаем па-беларуску з velcom» яшчэ раз нагадалі, што беларуская мова – гэта не толькі творы класікаў у школьных падручніках па літаратуры. Яе носьбітамі з'яўляюцца як прадстаўнікі культуры, так і журналісты, айцішнікі, прадпрымальнікі і спартоўцы. 

Дата публикации: 22 декабря 2015
Поделись с друзьями: