Вы здесь

Лига ВТБ. «Цмоки-Минск» сыграют против эстонского «Калева»

Лига ВТБ, Цмоки-Минск, Цмокі-Мінск, Единая Лига ВТБ

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" запрашае вас на сустрэчу Адзінай лігі ВТБ "Цмокі-Мінск" - "Калеў" (Талін, Эстонія), якая адбудзецца сення, 9 студзеня, а 16.00 у Палацы Спорту (Мінск, пр-т Пераможцаў, 11)

Нашы сённяшния супернікі, як і гаспадары пляцоўкі, заваявалі Кубак краіны ў гэтым сезоне, MVP спаборніцтва быў прызнаны Джош Бун - ключавы легіянер і асноўная ўдарная сіла талінцаў. Лічыць Буна надзеяй і апорай эстонцаў у тым ліку дазваляе і статыстыка. Экс-баскетбаліст "Нью-Джэрсі Нэтс" сёння ўзначальвае рэйтынг усёй лігі ВТБ па сярэдняй колькасці падбораў за вечар (11,7). Цікава, што галоўным пераследнікам амерыканца ў гэтай спрэчцы з'яўляецца форвард "Цмокау" Іван Мараш - чарнагорац адваёўвае ў сярэднім па 8,8 адскокаў за матч.

Гісторыя асабістых узаемаадносінаў "Цмокаў" і "Калева" неверагодна кароткая. Абедзьве каманды ўжо доўгі час выступаюць у Адзінай лізе ВТБ, але толькі год таму яны ўпершыню сышліся ў рамках "рэгуляркі". На талінскім паркеце верх узялі прыбалты 93:84, тады як на "Мінск-Арэне" поспех 89:88 святкавалі ўжо нашы хлопцы. Тым не менш, момантаў, што звязваюць лёсы каманд, выяўляецца куды больш, калі зірнуць на супрацьстаянне беларусаў і эстонцаў у больш шырокім кантэксце. Так, некалькі гадоў таму форвард "драконаў" Павел Ульянка настолькі паспяхова абараняў колеры "Калева", што дапамог камандзе заваяваць золата нацыянальнага першынства. У той жа час асістэнт эстонскага галаўкама Марцін Мююрсэп ледзь не вывеў зборную Беларусі на Еўрабаскет-2015 у якасці памочніка тагачаснага рулявога нашай нацыянальнай дружыны Руслана Байдакова. Прычым, па іроніі лёсу, шлях да топ-турніра Аляксандру Кудраўцаву і кампаніі тады заступілі... эстонскія баскетбалісты, якія выбілі супернікаў з барацьбы ў кваліфікацыі да Еўра на стадыі паўфінала.

Звернем увагу і на тое, што сёння менавіта "Калеў" з'яўляецца адным з галоўных супернікаў "драконаў" за пуцёўку ў плэй-оф Адзінай лігі ВТБ. Практычна ідэнтычныя паказчыкі не пакідаюць камандам права на памылку ў асабістым супрацьстаянні. Бо шчыльны трафік ля падножжа запаветнай васьмёркі патрабуе абавязковых перамог над прамымі канкурэнтамі таго з бакоў, што марыць па вясне працягнуць барацьбу ў накаўт-раўндзе.

Інфармацыя прадстаўлена прэс-службай “Цмокі-Мінск”.

Прамая трансляцiя гульнi "Цмокі-Мінск" - " Калеў" пачнецца на нашым партале sport-tv.by а 16:00.

Дата публикации: 09 января 2016
Поделись с друзьями: