Вы здесь

Лига ВТБ. «Цмоки-Минск» встречает латвийский ВЭФ

Лига ВТБ, Цмоки-Минск, Цмокі-Мінск, Единая Лига ВТБ

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" запрашае на паядынак Адзінай лігі ВТБ "Цмокі-Мінск" - ВЭФ (Рыга, Латвія).

З рыжскім ВЭФам "Цмокі" сустракаюцца ў гэтым сезоне ўжо ў другі раз. З мінулай сустрэчы балтыйскія госці паспелі часткова абнавіць склад і памяняць галоўнага трэнера. Сёння клубам кіруе Яніс Гайліціс - спецыяліст, што працаваў у Рызе асістэнтам яшчэ з тых часоў, як клубам кіраваў Нікалайс Мазурс.

Сказаць, што аздараўленне ВЭФа пад яго кіраўніцтвам адбылося раптоўна, нельга. Латвійцы пачалі бадзёра, адолеўшы "Калеў", але затым некалькі матчаў не маглі зачапіцца за сваю гульню. Тым не менш, характар дружыны змяніўся: перш чым выкінуць белы сцяг, прыбалты ад душы паздзекваліся з такіх грандаў як УНІКС і "Лакаматыў".

У матчы першага круга супраць "драконаў" ВЭФ выглядаў даволі сціпла - і толькі пад канец сустрэчы паспрабаваў павярнуць ход гульні на сваю карысць. Нашы ж хлопцы без панікі нейтралізавалі прыбалтыйскую пагрозу, узяўшы верх 84:76. З тых часоў рыжане істотна дадалі ў цэлым шэрагу баскетбольных кампанентаў: сёння яны займаюць пятае месца ва ўсёй лізе па ліку трапных пасоў за паядынак, а таксама прэтэндуюць на месца ў тройцы лідараў па сярэдняй колькасці падбораў у гульні.

Пры Гайліцісе ВЭФ ператварыўся ў каманду, арыентаваную на атаку. За паядынак "электратэхнікі" сталі ў сярэднім набіраць па 80 ачкоў - і, уцягваючы супернікаў у адкрыты баскетбол з вялікай колькасцю нападаў, прымудраюцца на сустрэчных курсах закруціць галовы нават больш класным камандам. Акрамя таго, латвійскі калектыў працуе ў высокім тэмпе без страты якасці: дэфіцыт росту і масы з-за адсутнасці габарытных гульцоў пад кольцам ВЭФ кампенсуе агрэсіўнай абаронай і хуткасным пераходам у напад. Таму да "лёгкага" складу прыбалтаў, які кантралюе тэмп, трэба ставіцца з асаблівай асцярогай, але мы спадзяемся, што "Цмокі" здолеюць і ў гэты раз здабыць перамогу.

Акрамя найцекавейшага баскетбольнага матчу заўзятараў заўтра чакае традыцыйны бясплатны дзіцячы атракцыён, выступленне гурта NAVI, камера пацалункаў (Kiss cam) і яшчэ шмат сюрпрызаў!

Інфармацыя прадстаўлена прэс-службай “Цмокі-Мінск”.

Прамая трансляцiя гульнi "Цмокі-Мінск-ВЭФ" пачнецца на нашым партале sport-tv.by заўтра, 12 лютага, а 19:00.

Дата публикации: 12 февраля 2016
Поделись с друзьями: