Вы здесь

Успаміны пра Хардынг. “Цмокі” сустрэнуцца з “Эдырнаспорам”

Еврокубок, Цмоки-Минск, Цмокі-Мінск

Заўтра, 5 лістапада, а 18.00 у нашым спарткомплексе жаночая каманда “Цмокі-Мінск” пазмагаецца з “Эдырнаспорам” у Еўракубку. Да гэтай гульні госці, у адрозненні ад нашага клуба, падыходзяць з перавагай у актыве. У першым туры яны апынуліся мацней за “Енісей” – і, такім чынам, запісалі ў актыў першую вікторыю ў сезоне.

МІНУЛЫ СЕЗОН

У мінулым сезоне наш бліжэйшы супернік стаў адным з галоўных сюпрызаў моцнага турэцкага першынства. Так, дэбютант элітнай лігі, які яшчэ ў 2011-м годзе выступаў у трэцім дывізіёне, адразу прабіўся у плэй-оф аднаго з лепшых клубных чэмпіянатаў Старога Свету! 12 перамог у 26 сустрэчах яму хапіла, каб заняць восьмае месца. Праўда, у плэй-оф будучы трыумфатар, “Галатасарай”, хутка спыніў “нахабнікаў”.

ШТО НОВАГА?

Невядома, ці здолее “Эдырнаспор” паўтарыць той поспех. Аднак пачаткам сезона ў стане клуба, зразумела, незадаволеныя. Так, на старце мясцовага чэмпіянату дружына пацярпела тры паразы і зараз займае апошняе месца. Праўда, хаця б часткова калектыў рэабілітаваўся ў Еўракубку. У першым туры ён перамог “Енісей” з розніцай у 2 бала.

ЗОРКА

Лепшай жа баскетбалісткай той сустрэчы стала амерыканка Стэфані Долсан. У дуэлі з расейскай дружынай фактурная цэнтравая запісала ў актыў 22 бала і 18 (!) падбораў, 6 з якіх забрала ў атацы. Акрамя таго, яна ідзе другой у клубе па рэзультатыўнасці і першай – па колькасці падбораў і ў нацыянальным першынстве. Часам здаецца, што адзіны і лепшы спосаб нейтралізаваць яе – прымусіць перабраць персанальных заўваг.

ПІКАНТНАСЦЬ

У мінулым сезоне лідарам “Эдырнаспора” з’яўлялася Ліндсэй Хардынг – натуралізаваная абаронца зборнай Беларусі. Менавіта яна была самай рэзультатыўнай баскетбалісткай дэбютанта элітнага дывызіёну, а таксама лепшай – па колькасці “асістаў”.

Прамая трансляцыя паядынку «Цмокі-Мінск»- «Эдырнаспор» пачнецца на нашым сайце sport-tv.by у 18.00.

Інфармацыя прадстаўлена прэс-службай “Цмокі-Мінск”.

Дата публикации: 05 ноября 2015
Поделись с друзьями: