Вы здесь

мокі-Мінск пазмагаецца за выхад у другі раўнд

баскетбол, лига чемпионов

Паважаныя калегі!

Нагадваем вам, што ўжо заўтра а 7 гадзіне вечара, на пляцоўцы Falcon Club Арэны, баскетбольны клуб Цмокі-Мінск пазмагаецца за выхад у другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. Нашым супернікам будзе ўладальнік Кубка Балгарыі гэтага года каманда Рылскі Спартыст. Запрашаем вас прыйсці на гэтую сустрэчу.
У першай сустрэчы з “Рылскі”, якая прайшла 27 верасня ў Балгарыі, "Цмокі" выйгралі з лікам 58:72. Пры гэтым важна было не проста выйграць, але і зрабіць як мага большую розніцу ў ліку. Бо па рэгламенце ў другі раўнд кваліфікацыі праходзіць лепшая каманда па суме закінутых і прапушчаных ачкоў у двух матчах.
Таму “Цмокам” неабходна не прайграць больш за 13 ачкоў. Але, вядома ж, ніхто з каманды не думае аб такім раскладзе: мы ўсе разлічваем толькі на перамогу.
У нашых супернікаў у першым матчы былі прыкметны два гульца: цэнтравы Нянад Дэліч і абаронца Йордан Бозаў. Абодва набралі па 19 ачкоў. Дэліч дадаў да гэтага 12 падбораў, а Бозаў увесь час напружваў нашу абарону: ён закінуў 6 з 9 кідкоў.
Цяпер у “Рылскі” няма выбару: ім трэба адыгрываць 14 ачкоў. У адваротным выпадку балгарская каманда аўтаматычна патрапіць у Кубак ФІБА. Чакаем вас ужо заўтра!

Таксам гульню магчыма паглядзець а 19-ай гадзiны. Цмокі-Мінск - Рылскі Спартыст

Дата публикации: 29 сентября 2016
Поделись с друзьями: